Сегодня: 17.07.2026
6+
Регистрация
Вход на сайт


Главная » Методическая копилка » Блоги


Канспект урока беларускай літаратуры ў 8 класе. Тэма ўрока: Сваімі словамі пра лірычныя жанры

СКАЧАТЬ (23.8 Kb) 18.06.2026, 14:38
Короткова Наталья Николаевна
Учитель белорусского языка и литературы, ГУО "Высоковская средняя школа Оршанского района"
Мэта і задачы ўрока: абагульніць веды і ўяўленні вучняў пра лірычныя жанры; развіваць уменне вызначаць жанр, настрой, памер вершаў, тлумачыць іх сэнс і мастацкую адметнасць; на аснове паэтычных асацыяцый і творчага ўяўлення паспрабаваць стварыць невялікі ўласны верш; развіваць уменні бачыць прыгажосць у прыродзе, мастацтве, чалавеку.

Тып урока: урок падагульнення па раздзеле “Лірычныя жанры”

Эпіграф:
Спявай, жаўрук!..
Квітней, мая валошка!..
Шумі, мой бор, да болю дарагі!..
Найменшая казюрынка і мошка,
Вітайце, як найбольшыя багі!
Апальвай, сонца, плечы мне і грудзі,
Віхор, у твар адкрыты вечна дзьмі!
Пакуль дзяліць мы з вамі радасць будзем.
Пакуль дзяліць мы з вамі гора будзем,
Паэтамі мы будзем і людзьмі!
А.Лойка

ХОД УРОКА
I.Арганізацыйны момант

II. Работа па тэме ўрока
Слова настаўніка
Гэта ўжо амаль правіла: пасля таго як паэт выдасць свой першы зборнік, ён на нейкі час змаўкае (у сэнсе — не друкуецца), перажывае, так сказаць, перыяд «міжкніжжа». Відаць, асэнсоўвае першы этап і развітваецца, як развітваюцца з дзяцінствам ці юнацтвам, са сваімі першымі вершамі, відаць, рыхтуецца да новага, больш складанага этапа, якім з'яўляецца другая кніга. Такая ж падрыхтоўка патрабуе пэўнага часу — гэта як зборы ў дарогу, цяжкасці якой ужо нейкім чынам разведаны.
Сёння і мы крыху спынімся, каб асэнсаваць усё тое, што набылі за гэты час, блукаючы па чароўнай краіне Паэзіі, а таксама паспрабаць стварыць сваю краіну паэзіі, калі не краіну, то хаця б маленькі куточак сваёй душы.
1) Гутарка:
- Як вы разумееце слова “лірыка”?
- На якія віды можно падзяліць лірычныя творы?
- Успомніце вершы і аўтараў вершаў, з якімі мы пазнаёміліся на папярэдніх уроках.

2) Тэставае заданне
1. Вершаваныя творы адносяцца да:
а) эпасу,
б) лірыкі,
в) драмы

2. Выкрэслі лішняе:
а) дактыль, ямб, рыфма, харэй
б) эпітэт, увасабленне, амфібрахій, метафара
в) страфа, рыфма, сюжэт, верш

3. Якая інтанацыя характэрна для вершаў грамадзянскай лірыкі? (неабходнае падкрэслі)
Узнёслая, пафасная, пытальная, трывожная, радасная. клічная
Сумная, напеўная, бадзёрая. энергічная

4. Злучы адпаведна:
“Спадчына” інтымная
“Шчасце” грамадзянская
“Раманс” пейзажная
“Цёплы вечар…” філасофская

5. Выпішы метафары (увасабленні) з трэцяга чатырохрадкоўя верша Я. Купалы “Спадчына”.

6. Вылучы словы-сінонімы да асноўнага мастацкага вобраза верша “Шчасце”
а) здароўе
б) багацце
в) каханне
г) творчая праца
д) “здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём”

9. Вызначы тэму верша Аркадзя Куляшова “Бывай”
а) развітанне з каханай
б) боль і шчасце першага кахання
в) не заглушыць гадамі горач страты.

3) Заданне. Дайце характарыстыку класічным формам лірыкі. Прывядзіце прыклады.
4) Работа па вершы Алеся Наўроцкага “Чатырохгранная ваза”.
Выразнае чытанне верша вучнем.
- Як мяняецца інтанацыя ў кожнай з чатырох частак верша?
- Для кожнай пары паэт знаходзіць выразныя вобразы, афарбаваныя ў пэўны колер, Знайдзіце іх у тэксце. Паразважайце над іх прызначэннем. Чаму, на вашу думку, у вобразах навальнічнага лета не вылучаны нейкі адзін колер?
- Знайдзіце паэтычныя тропы, пакажыце як па-майстэрску выкарыстоўвае паэт магчымасці гукапісу і тропаў.
- Нехта сказаў «Паэты — усе адной крыві...». Ці згодны вы з гэтым сцверджаннем?
Гэта і так, і не так: кроў можа мець розную тэмпературу — і нармальную, і павышаную, і вельмі высокую, у залежнасці ад грамадзянскага тэмпераменту паэта. Але ёсць паэты «высокага раўнадушша», як нехта сказаў пра Баратынскага, якія ў сваім алімпійскім спакоі праходзяць над жыццём, як праходзіць над зямлёй ціхамірнае беласнежнае воблака. Ёсць паэты, якія на небасхіле жыцця мільгаюць і згараюць метэорам, пакінуўшы альбо не пакінуўшы след у нечай душы. І ёсць паэты, якіх ніяк не параўнаеш з беласнежным кучаравым воблакам, затое з поўным правам параўноўваеш з навальнічнай хмарай. Яны праходзяць не столькі над зямлёй, колькі па зямлі, па яе «градах» і «весях», праходзяць, як навальніца, якая прыносіць зямным жыхарам нямала турбот і нават страху, але пасля якой затое намнога лягчэй і свяжэй дыхаецца і аб якой надоўга застаецца памяць.
Словам, паэты — не адной крыві.

5) Творчая праца. Неабходна скласці верш у адну, дзве ці болей строф па самастойна абранай тэме.

А) закрыю – як жывыя
Прад сабой – красой
Нівы – шчаслівы
Палёў – дубоў.

Б) стары – бары – пары.
Акно – яно – даўно,
Загінуў – пакінуў,
Адбівае – хавае.

В) сілуэтам – летам
Берагі – стагі
На кургане – устане
Вянком – ком
Уцалелых – белых
Людзі – не будзе
Мяне – не пракляне

IV. Праверка творчай працы

V. Зварот да мэты і задач урока. Падвядзенне вынікаў урока


Закончыць наш урок хочацца словамі Давідчык Наталлі, вучаніцы экалагічнай гімназіі № 19:

Бывае, у галаву прыйдзе думка: навошта людзі спяваюць, танцуюць, складаюць вершы? Навошта патрэбна мастацтва? Ад яго няма ніякай практычнай карысці. Будаўнік пабудаваў дом, тут усё зразумела, у ім будуць жыць людзі. Але вось паэт склаў вершы, яны знаходзяцца на паперы, а людзі ідуць сваёй дарогай, не зважаючы іх, быццам гэтых вершаў няма і не было. Адказ заключаецца ў тым, што людзі разумеюць адны і тыя ж рэчы па-рознаму. Напрыклад, ідзе снег, таму мама апранае сваіх дзяцей цяплей, метэаролаг мерае глыбіню снежнага покрыва, дзеці бяруць санкі, лыжы і бягуць на вуліцу. А паэт становіцца больш уважлівым і з гэтага снегу, паветра, з жыцця іншых людзей, з самаго сябе здабывае некалькі радкоў. Мастак спаборнічае са снегам. Ён бярэ фарбы, паперу і малюе белыя прасторы, залатыя сонечныя праменні на палях. І калі-нікалі здараецца, што мастак перамагае снег. Ён прыбаўляе да прыгажосці прыроды сваё сэрца, і людзі спыняюцца перад карцінамі, зачараваныя. Ад гэтых намаляваных фрагментаў ім чамусьці становіцца лепш жыць.Пэўна, людзі не могуць без гэтага існаваць. Галодныя і сытыя, бедныя і багатыя, несправядліва пакрыўджаныя і акружаныя каханнем - усе яны ўвесь час цягнуцца да мастацтва. Рэальнае, штодзённае жыццё пераходзіць на паперу, на кінаэкран, на нотны ліст праз рукі і душу аўтара і атрымліваецца прыгажосць.Я лічу так: мастацтва не корміць і не поіць чалавека, але нейкім незразумелым чынам робіць яго шчаслівым.

VI. Заданне на дом: дапісаць творчую працу, калі вучні не справіліся з заданнем на ўроку.


Категория: Блоги | Добавил: Olesya2025
Просмотров: 404 | Загрузок: 10 | Рейтинг: 0.0/0

Понравился материал? Оставьте свой комментарий ;)
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Каталог

Я - Учитель!


Конкурсы
КАНИКУЛЫ


© 2012 - 2026 Международное сообщество педагогов "Я - Учитель!"

Я - Учитель!
------------------------------
О проекте
.............................................
Обратная связь
.............................................
Отзывы о сообществе
.............................................
Баннеры, награды
.............................................
Образовательные сайты
.............................................
Реклама на сайте





Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-54568 от 21.06.2013г. выдано Федеральной службой по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций (РОСКОМНАДЗОР).
Соучредители: ИП Львова Е.С., Власова Н.В.
Главный редактор: Львова Елена Сергеевна
Тел. 89277797310 Эл. адрес: info@pochemu4ka.ru
Информация на сайте обновлена: 17.07.2026

ИП Власова Наталья Владимировна ИНН 631943037284
ОГРНИП № 317631300102947


Политика конфиденциальности

Все права на материалы сайта охраняются в соответствии с законодательством РФ, в том числе законом РФ «Об авторском праве и смежных правах». Любое использование материалов с сайта запрещено без письменного разрешения администрации сайта.


Опубликовать разработку
................................................
Получить свидетельство
................................................
Создать портфолио
................................................
Создать блог
................................................

Партнеры сообщества:
---------------------------------
Конкурсы Рунета
.................................................
Детский портал "ПочемуЧка"
.................................................
Конкурсы "Любознайка"
.................................................
Мастерилкино
.................................................
ПедБлог