Сегодня: 21.12.2025
6+
Регистрация
Вход на сайт


Главная » Методическая копилка » Блоги


План-конспект урока по белорусскому языку для учащихся 3 класса

СКАЧАТЬ (40.0 Kb) 16.11.2025, 20:35
Бурынская Мария Васильевна
учитель начальных классов, ГУО "Высоковская средняя школа Оршанского района"
Тэма: «Пытальныя сказы»
Мэта: фарміраванне паняцця пра пытальныя сказы.
Задачы: 1. Вучыць выкарыстоўваць адпаведны знак прыпынку пры афармленні іх на пісьме.
2. Развіваць вусную і пісьмовую мову дзяцей.
3. Выхоўваць павагу да працы.

Ход урока
1.Арганізацыйны этап.
- Добрай раніцы.Сядайце
Празвінеў званок вясёлы,
Мы ўрок пачаць гатовы.
Добра будзем працаваць,
А гасцям хвілін прыемных
Разам з намі адчуваць. (А.Зянько)

2.Моўная размінка.
-Вучымся чытаць тэкст выразна.
Хто запальвае заранку?
Хто расінку сее ранку?
Ці далёка вырай знік?
Дзе жыве ён, чараўнік?
Хто ваўка загнаў у клетку?
Дзе мароз гуляе ўлетку?
У мяне пытанняў стос,
Не пацягне і паравоз.
Можа знае хтосьці з вас?
Дык прышліце мне адказ?
Перакладчык:
Заранка- утренняя звезда
Вырай- теплые края
Чараўнік- волшебник
Стос- стопка,горка

3.Чыстапісанне.Слоўнікавая работа.
-Здагадайцеся, хто для вас падрыхтаваў чыстапісанне. Паслухайце загадку:
Хто ж такі ў асеннім лесе
Між асінак дзвюх
Сетку белую павесіў,
Каб лавіла мух?(Павук)
-Ён для вас сплёў сапраўдныя ўзоры. Адкрыйце сшыткі, запішыце сённяшнюю дату , класная работа. А потым запішыце гэтыя спалучэнні ў свае сшыткі. Пішыце прыгожа. Сачыце за нахілам.

Павук павучок павуціна павуцінка
-Вы, канешна,здагадаліся, што павук- гэта новае слоўнікавае слова, і яго трэба запомніць.
Павучок- ткач-ткачок-
Се(у,ў) на маленькі сучок.
Павуцінне сваё пра(у,ў)
І на голейку снава(у,ў).
Нітку да ніткі-
Камарам на світкі.
- Давайце ўсе разам прачытаем гэты верш. І паспрабуем уставіць прапушчаныя літары. (Вучні вусна тлумачаць напісанне галосных).

4.Паведамленне тэмы ўрока.
-Звернемся зноў да верша А.Зянько “Хто запальвае заранку?”. Якія сказы сустрэліся ў вершы?(Апавядальныя і пытальныя)
-Прачытайце толькі пытальныя сказы.Як яны ўтвораны?
-Які знак прыпынку стаіць у канцы сказаў?
-Сёння на ўроку мы паглыбім веды пра пытальныя сказы і будзем вучыцца ветліва размаўляць з дапамогай пытальных сказаў.

5.Паўтарэнне засвоеных ведаў.
-Якія сказы называюцца пытальнымі?(У якіх заключаецца пытанне)
-Як змяняецца інтанацыя пры вымаўленні самага важнага слова ў сказе?(Самае важнае слова вымаўляецца больш моцна)
Работа па падручніку.
Выкананне практыкавання 104(вусна)
-Прачытайце.Выканайце заданне Мовы.
Адказы вучняў-( Прывітанне . Як правёў учора дзень ?
Дзякуй добра. А ты як?
Дзякуй , я таксама добра.)
Наступнае практыкаванне 105
-Прачытайце размову бабулі з унукам.Аднавіце прапушчаныя пытальныя сказы па адказах.
-Добры вечар, бабуля! Як ты сёння адчуваеш сябе?
-Дзякуй, сёння адчуваю сябе лепш. Як успехі ў школе?
Дзякуй. Учора атрымаў дзве дзявяткі. Калі да нас пріедзеш?
-Я прыеду да вас, як толькі папраўлюся.
-Да сустрэчы.
-Бывай, Алесік.
-Запішыце пытальныя сказы, якія вы ўставілі ў размову.
Наступнае практыкаванне 106
-Прачытайце
-Адкажыце на пытанні. Параўнайце свае адказы з адказамі казачных герояў: думка; імя,назва; зямлі; на агні.
Спішыце 2-е і 3-е пытанні. Устаўце прапушчаныя літры.

Фізкультхвілінка
-У вас на парце ляжаць лісточкі з заданнямі , вам неабходна выканаць іх .
-Устаўце прапушчаныя літары.
Які знак прыпынку трэба паставіць?
Хто так грукае ў акно(?)
Гэта вы, сінічкі(?)
Я прачнулася даўно,
Запляла касічкі(.)
Вось надзену кажушок,
Выбегу на ганак(.)
3 лесвіцы змяту сняжок,
Вынесу сняданак(.)
Кажушок- полушубок
Наступнае практыкаванне 107(вусна)
-Прачытайце, як трэба пытацца пра час і дказваць на такія пытанні.
-Па гэтым узоры задайце пытанне суседу па парце. А ён няхай адкажа вам.
(-У колькі гадзін ты кладзешся спаць?
-У дзесяць. І г.д.)
Наступнае практыкаванне 108
-Прачытайце
-З якіх слоў можна пачаць ветлівае пытанне? (Будзьце ласкавы, скажыце, калі ласка, ці не падскажыце)
-Спішыце гэтыя словы.
Наступнае практыкаванне 109 (вусна)
-Прачытайце
-Якія пытанні вы задасце ў такіх абставінах? Якія ветлівыя словы выкарыстаеце?

6.Этап падвядзення вынікаў урока.
- Скажыце калі ласка, якая была тэма сенняшняга ўрока? (пытальныя сказы)
-Якія сказы называюць пытальнымі?( у якіх заключаецца пытанне)
-Які знак прыпынку ставіцца ў канцы гэтых сказаў?(Пытальнік)
Ацэнка работы класа.

7.Этап інфармацыі аб дамашнім заданні.
- Адкрывайце дзеннікі, запісываем дамашнее заданне.
с. 63, пр. 110
- Прачытай, калі ласка, что вам неабходна будзе зрабіць? Усім зразумела?
(-Прачытайце. Устаўляйце патрэбныя пытальныя словы.
Як на світанку прачынаецца зямля? Сонца шле на яе свае праменьчыкі. Лясы і палеткі радуюцца іх пяшчоце. А хто гэта ў бясхмарным небе разлівае салодкія і звонкія ноты? Ці пазнаў ты жаваранка?
-Якая літра праушчана ў словах? (Я)
-Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары і словы.)

8.Этап рэфлексіі.
- А зараз працягніце прапанову.
Успомніў (ла)
Я Даведаўся (лась)
Зразумеў (ла)

Настаўнік____________
Метадыст_____________


Категория: Блоги | Добавил: Olesya2025
Просмотров: 124 | Загрузок: 7 | Рейтинг: 0.0/0

Понравился материал? Оставьте свой комментарий ;)
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Каталог

Я - Учитель!


Конкурсы
Всероссийский творческий конкурс, посвященный Символу года "Лошадка Деда Мороза"
XVI Всероссийский творческий конкурс "Волшебница-Зима"
X Всероссийский творческий конкурс "Совушка - умная головушка"
XXXVIII Всероссийский конкурс профессионального мастерства педагогов "Призвание"
XII Всероссийский творческий конкурс "Марш ёлочных игрушек"
XIV Всероссийский творческий конкурс "Мультпарад"
XVII Всероссийский творческий конкурс "Мастер на все руки"
XVII Всероссийский творческий конкурс про животных "Дикие, домашние и очень-очень важные"


© 2012 - 2025 Международное сообщество педагогов "Я - Учитель!"

Я - Учитель!
------------------------------
О проекте
.............................................
Обратная связь
.............................................
Отзывы о сообществе
.............................................
Баннеры, награды
.............................................
Образовательные сайты
.............................................
Реклама на сайте





Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-54568 от 21.06.2013г. выдано Федеральной службой по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций (РОСКОМНАДЗОР).
Соучредители: ИП Львова Е.С., Власова Н.В.
Главный редактор: Львова Елена Сергеевна
Тел. 89277797310 Эл. адрес: info@pochemu4ka.ru
Информация на сайте обновлена: 21.12.2025

ИП Власова Наталья Владимировна ИНН 631943037284
ОГРНИП № 317631300102947


Политика конфиденциальности

Все права на материалы сайта охраняются в соответствии с законодательством РФ, в том числе законом РФ «Об авторском праве и смежных правах». Любое использование материалов с сайта запрещено без письменного разрешения администрации сайта.


Опубликовать разработку
................................................
Получить свидетельство
................................................
Создать портфолио
................................................
Создать блог
................................................

Партнеры сообщества:
---------------------------------
Конкурсы Рунета
.................................................
Детский портал "ПочемуЧка"
.................................................
Конкурсы "Любознайка"
.................................................
Мастерилкино
.................................................
ПедБлог