Сегодня: 04.12.2025
6+
Регистрация
Вход на сайт


Главная » Методическая копилка » Блоги


План-конспект урока по белорусской литературе для учащихся 2 класса

СКАЧАТЬ (18.9 Kb) 29.11.2025, 12:31
Шамкова Татьяна Александровна
Учитель начальных классов, ГУО "Высоковская средняя школа Оршанского района"
Тэма:Абагульненне па раздзеле “Маёй Радзімы дзіўны свет”
Мэта: абагульніць веды, узнавіць уражанні ад прачытаных у раздзеле твораў.
Задачы : стварыць умовы для удасканалення умення размаўляць і чытаць па-беларуску;
спрыяць развіццю чытацкіх уменняў, пашырэнню лексічнага запасу;
садзейнічаць фарміраванню пачуцця павагі i любові да Радзімы праз захапленне прыгажосцю роднага краю, адчуванне прыгажосці асяроддзя.
Абсталяванне: фотаздымкі з выявамі беларускай прыроды, ілюстрацыі да твораў раздзела, карткі з прыказкамі для індывідуальнай работы і работы ля дошкі, запіскі , скрыня, карткі для ацэньвання работы вучняў са знакамі +,-

Ход урока.
1.Арганізацыйны момант

Добры вам дзень! Добры вам дзень!
Усім незнаемым кажыце, дзеці!
Тады будзе многа цяпла i надзей,
Тады ўсе шчаслівымі будуць на свеце.

2.Праверка дамашняга задання
-Паглядзіце, якія прыгожыя фотаздымкі размешчаны на дошцы.(Дзеці разглядаюць фотаздымкі з выявамі беларускай прыроды).Што вы бачыце на гэтых фота?(адказы дзяцей)
-Гэта ўсё наша Радзіма, гэта наша прыгажуня-Беларусь.
Усе гэтыя выявы можна аб’яднаць словамі “беларускія краявіды”. Давайце паспрабуем успомніць радкі з верша А.Грачанікава “Беларускія краявіды”, якімі можна падпісаць фотаздымкі на дошцы.
Чытанне верша А.Грачанікава “Беларускія краявіды” на памяць(выбарачна)

3.Абагульненне па творах раздзела
-Успомніце,на якую тэму мы вывучалі творы на працягу апошніх урокай ? (пра Беларусь,пра Радзіму)
-Каб прыгадаць назву ўсяго раздзела,я прапаную вам скласці са слоў сказ.Працаваць будзеце ў парах.Што ў вас атрымалася? (Маёй Радзімы дзіўны свет).
-А эпіграфам да нашага ўрока будуць наступныя радкі:
Усім на зямлі
расказаць я бяруся:
Няма прыгажэй
за маёй Беларусі! Артур Вольскі
( размешчаны на дошцы)
Прачытайце разам са мной, ціха,уголас, шэптам, хутка, павольна,
-Сёння на ўроку, мы абагульнім веды і ўзнавім уражанні ад прачытаных твораў гэтага раздзела.
- Давайце ўспомнім ,якія творы змешчаны у гэтым раздзеле.Назавіце твор,які спадабаўся больш за астатнія (дзеці называюць творы,якія ім запомніліся).
-Назавіце вершаваныя творы(“Беларускі край”А.Зэкаў,”Лён-ляночак” М.Чарняўскі,”Хлебная скарынка”Авер’ян Дзеружынскі, “Васілёк” В.Жуковіч,”Беларускія краявіды” А.Грачанікаў)
Успомніце казкі,якія чыталі ў раздзеле “Маёй Радзімы дзіўны свет”(“Кропелька” А.Кобец-Філімонава, “Хмарчын ручнік” Расціслаў Бензерук,”Хлеб” Леанід Улашчанка).
Паглядзіце каліласка на вуліцу. Якое сення надвор’е?(Пахмурнае, ветранае, хмарнае)
-Так, на нашай дошцы так сама сабраліся хмары.Каб у класе стала цяплей і святлей будзем здымаць хмаркі , на якіх змешчаны ілюстрацыі да твораў і успамінаць іх назвы.Калі ўсе хмаркі здымем на дошцы з’явіцца сонейка.
(вучні здымаюць хмаркі, па малюнках называюць творы раздзела.На дошцы з’яўляецца сонейка.)

Фізкультхвілінка
Скакалі, скакалі, весяліліся,
Ды крышачку стаміліся.
Угору пацягнуліся,
Сонцу ўсміхнуліся.
Промні засвяцілі,
Ручкі апусцілі

-Зараз я прапаную успомніць прыказкі, якія сустракаліся пры вывучэнні раздзелв.Для гэтага вам неабходна скласці іх з асобных частак і сказаць да якога твора яны адносяцца.(заданне 2 вучні выконваюць на дошцы, астатнія –на картках.)
Хлеб-усяму галава).
Калі хочаш хлеб мець, то трэбя зямліцу глядзець
Для усякай птушкі сваё гняздо мілае
З маленькага зерня - вялікі хлеб
Правяраюць, гледзячы на дошку. Выстаўляюць сабе адзнакі на лінейку самаадзнак.
-Прыйшоў час для вельмі складанага, але цікавага практыкавання.Гэта заданне са скрынкі.(дастаю скрыню)У ёй схаваныя запіскі ,вы павінны прачытаць радкі і назваць, з якога яны твора.Астатнія ўважліва слухаюць і ацэньваюць адказы пры дапамозе картак са знакамі “ + “ ці “ - “ (дзеці выцягваюць запіскі,выконваюць заданне, астатнія аценьваюць правільнасць адказаў)
Над зямлёй крыляе бусел, скачуць конікі ў траве…(“Беларускі край”А.Зэкаў,)
Тады Паўночны Вецер сарваў збярозы лісцік і панёс на ім Кропельку ў далёкі край. (“Кропелька” А.Кобец-Філімонава)
Мама сцежкай крочыць. Сонцам ззяюць вочы: Добры ў нашай мамы вырас лён-ляночак.( ”Лён-ляночак” М.Чарняўскі).
Xмapкa пaплылa дaлeй. Знoў выглянyлa coнцa. I Пaтaпкa зaўвaжыў нa нeбe кaляpoвы pyчнiк.( “Хмарчын ручнік” Расціслаў Бензерук).
Жанчына акінула ўважлівым вокам стол і пляснула далонямі:
— Гэта ж трэба — хлеб не падала! Так закруцілася, што пра самае галоўнае забылася. (”Хлеб” Леанід Улашчанка).
Яна нястомна працавала.Капне з хмары на землю.Напоіць яе.А потым выпарыцца і зноў у паветра узляціць.Збяруцца такія кропелькі ў адно воблака і ападаюць дажджом. . (“Кропелька” А.Кобец-Філімонава)
Стаю пасярод зялёнага лугу — ні дрэўца вакол, ні кусціка. Няма за што вочку зачапіцца. Здаецца, быў бы мастаком — абавязкова пайшоў бы далей, не затрымліваўся,бо што тут маляваць?(“Шкадаванне” Алесь Байдак)
Ля жывой дарогі, з краю збажыны, сіні васілёчак сніў зямныя сны. Васілька пры ніве вецер калыхаў, жаваранак песню васільку спяваў. (“Васілёк” В.Жуковіч)

4.Вынікі ўрока, рэфлексія
Закончыць наш урок хачу вершам Артура Вольскага,радкі з якога былі эпіграфам нашага урока
Hямa пpыгaжэй
Bыcoзныя cocны aдвeчнaгa бopy –
пaд caмae coнцa, пaд caмыя зopы.
Зyбpы ў гyшчapы пpaтaптaлi cцяжыны
тyды, дзe нiвoднaй нямa кaляiны.
Maлiны дacпeлыя пpocяццa ў жмeнi,
гpыбы – y кaшы, бы ў зaгoнe aлeнi.
Biтaюць нac птyшкi i дpэвы гacцiннa…
Hy дзe яшчэ знoйдзeш тaкiя мяcцiны?
Уciм нa зямлi я дaвecцi бяpycя:
нямa пpыгaжэй aд мaёй Бeлapyci!

Вучні аценьваюць сваю працу на ўроку на лесвіцы поспеху

5.Дамашняе заданне Падрыхтавацца да ўрока пазакласнага чытання(падбор і чытанне кніг пра Беларусь)


Категория: Блоги | Добавил: Olesya2025
Просмотров: 46 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0

Понравился материал? Оставьте свой комментарий ;)
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Каталог

Я - Учитель!


Конкурсы
Всероссийский творческий конкурс, посвященный Символу года "Лошадка Деда Мороза"
XVI Всероссийский творческий конкурс "Волшебница-Зима"
X Всероссийский творческий конкурс "Совушка - умная головушка"
XXXVIII Всероссийский конкурс профессионального мастерства педагогов "Призвание"
XII Всероссийский творческий конкурс "Марш ёлочных игрушек"
XIV Всероссийский творческий конкурс "Мультпарад"
XVII Всероссийский творческий конкурс "Мастер на все руки"
XVII Всероссийский творческий конкурс про животных "Дикие, домашние и очень-очень важные"
X Всероссийский творческий конкурс ко Дню Матери "Подарочки для мамочки"


© 2012 - 2025 Международное сообщество педагогов "Я - Учитель!"

Я - Учитель!
------------------------------
О проекте
.............................................
Обратная связь
.............................................
Отзывы о сообществе
.............................................
Баннеры, награды
.............................................
Образовательные сайты
.............................................
Реклама на сайте





Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-54568 от 21.06.2013г. выдано Федеральной службой по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций (РОСКОМНАДЗОР).
Соучредители: ИП Львова Е.С., Власова Н.В.
Главный редактор: Львова Елена Сергеевна
Тел. 89277797310 Эл. адрес: info@pochemu4ka.ru
Информация на сайте обновлена: 04.12.2025

ИП Власова Наталья Владимировна ИНН 631943037284
ОГРНИП № 317631300102947


Политика конфиденциальности

Все права на материалы сайта охраняются в соответствии с законодательством РФ, в том числе законом РФ «Об авторском праве и смежных правах». Любое использование материалов с сайта запрещено без письменного разрешения администрации сайта.


Опубликовать разработку
................................................
Получить свидетельство
................................................
Создать портфолио
................................................
Создать блог
................................................

Партнеры сообщества:
---------------------------------
Конкурсы Рунета
.................................................
Детский портал "ПочемуЧка"
.................................................
Конкурсы "Любознайка"
.................................................
Мастерилкино
.................................................
ПедБлог